Жывы Ленін

Сярэдняя: 3 (4 галасоў)

Мы ўглядаемся
У партрэты Леніна,
Але найбольш жывы ён паўстае
У вобліку Радзімы нашай.
Таму часцей глядзіце на хлеб-соль,
На сталь, што выплаўляем,
На агні электрастанцый,
На трасы міжпланетных караблёў,
На славаю акрытыя сцягі,
На рукі, поўныя святла і мудрасці яго,
На непаўторныя малюнкі дзетвары
З жывымі казкамі...
I калі слёзы радасці
На вочы набягуць —
Іх не саромцеся,
Глядзіце ў сонечную далячынь —
У будучыню нашу!