Зайздрасць

Яшчэ не ацэнена
Усхваляваны я без меры,
Прызнацца, зайздрасць уваччу,
Калі гляджу на піянераў
Ля манумента Ільічу.

Бо, як дзіця, сабе наважыў,
Каб як магло такое стаць,
Каб мог стаяць я з імі разам
I клятву першы раз даваць.

Каб мог сядзець за партай
                                            сёння,
Хадзіць з мадэлямі ў гурток,
Каб паміж гальштукаў чырвоных
I мой свяціўся аганёк.

I я стаяў у дружным строі
З вялікай верай у грудзях,
I я пад ленінскай рукою
Выходзіў у далёкі шлях.

А сёння ў шлях,
                           што ён азначыў,
Ідуць і дочкі і сыны,
I я выразна, добра бачу
Той свет, куды ідуць яны.