У памяці крывавая блакада
I роднай вёскі змізарнелы дым...
Па тры разы мянялася улада
За суткі, за кароткія зусім.
Хто выжываў у гэтай калатнечы?
Хто лепей акапаўся у зямлі
Ці захінуўся за чыесьці плечы,
Хоць тыя не шырэйшыя былі.
А гінулі адчайныя змаганцы,
Што кідаліся люта на драты,
Ў баях не азіраліся на шанцы
I зброю не кідалі у кусты,
He адступалі перад чорнай здрадай,
Раздзетыя, вялі з бранёй вайну...
Хоць тры разы мянялася улада,
Яны заўжды стаялі за адну!
