З Першым маем

Сярэдняя: 3.5 (11 галасоў)
Пашыраецца, Май, твой пабедны паход
На далёкі, на блізкі і захад, і ўсход,
Твой вітае сцяг поўнач і поўдзень,
Сцяг чырвоны, дзе толькі ён дойдзе.
Пашыраецца, Май, твой пабедны паход.

      Па-святочнаму ўрачыста
      Люд наш вольны пахаджае,
      Грае сонца ў небе чыстым,
      На зямлі гул галасісты,
      Плывуць песні па-над гаем:

            З Першым маем!
            З Першым маем!

У трыумфе ў квяцістым паход ясны твой
Пройдзе свет пераможнай свабоднай хадой,
Будзеш, Май, сваё святкаваць свята
Там, дзе сёння йшчэ путы ўюць каты, —
Пройдзеш свет пераможнай свабоднай хадой.

      Па-святочнаму ўрачыста,
      Па ўсіх светах, край да краю,
      Зайскрыць сонца ў небе чыстым;
      Пойдзе гоман галасісты
      Звонкім рэхам па-над гаем:

            З Першым маем!
            З Першым маем!

Пад расстрэлам стаяць больш не будзеш нідзе,
Больш тыран ланцуга на цябе не ўскладзе,
Бомбы больш не спадуць з самалётаў,
Кветкі сыпацца будуць з высотаў,
Пад расстрэлам стаяць больш не будзеш нідзе.

      Па-святочнаму ўрачыста,
      Па ўсіх светах, край да краю,
      Зазвініць зямля ўся чыста,
      Вышле сонца сказ вячысты —
      Ў свет прывет сваім звычаем:

            З Першым маем!
            З Першым маем!

Сцеражом, ясны май, як зорку, цябе,
Будзеш з намі ў далейшай сяўбе-барацьбе;
За сцюдзёныя, цёплыя моры
Мы на новыя пойдзем прасторы.

      Урачыста стаіць варта
      Нашых межаў — край да краю,
      Кулямёт прыцэл свой знае,
      Самалёт гатоў да старту,
      Б'юць крамлёўскія куранты:

            З Першым маем!
            З Першым маем!