Мы немач лечым
словам чалавечым,
I я не пабаюся рот адкрыць,
Хоць перад трохмільярдным вечам
Мне давядзецца сёння гаварыць.
Для Леніна
звычайнай мала рамы.
I неабходна — каб яго абняць! —
Перамяшчаць
зямныя панарамы,
Планеты
дэкарацыі мяняць.
Працуе пастаянна-акіянна
Яго дыханне і сэрцабіццё.
I рукатворная ЛЕНІНІЯНА —
I будучыня наша, і жыццё.
Задуха царскай шубы сабалінай,
I сыты скрып вяльможных калымаг,
I рабскі стогн над згорбленай далінай,
Хто вас закрэсліў —
чарадзей ці маг?
Пачнём з таго,
што бездаражжу лютай
Ён,
глыбісты нахмурваючы лоб,
На тройцы ўсерасійскіх рэвалюцый
Падняў краіну
ў ярасны галоп.
Ад гулкага паветра сэрца ные,
Грымотна
каранная торыць след,
Як крыллі,
прыўзняліся прыцяжныя,
Ракетаю
сягаючы ў сусвет.
I як мы не паверым чалавеку,
Што нам сябе пакінуў усяго?
Глядзі —
манументальны профіль веку
Навечна зліўся з профілем яго!
Ён гаварыў з набатам без'языкім —
Цар-звонам,
што свой голас абвясціў...
I,
каб народ стаў гордым і вялікім,
Ён ядры слоў па свеце пакаціў.
Ён сніў такое полымя пажара,
Што з акіянскіх выйдзе берагоў:
Ужо даўно вага зямнога шара
Лягчэй вагі іржавых ланцугоў.
I —
спынен рух,
I —
адступіла мэта,
I —
безнадзейнасць надышла.
I — вось,
Згадаўшы меркаванні Архімеда,
Ён смела замяніў зямную вось.
Штурхнуў плячом,
каб зноў надаць вярчэнне,
I частка шостая,
а там і трэць,
Адчуўшы нечакана аблягчэнне,
Прайшлі пад сонцам —
крыўды абагрэць.
I людзі,
што спрадвек прасілі хлеба
З працягнутай пакорліва рукой,
Цяпер штурмуюць цытадэлі неба,
Дзе зоры ходзяць дружнай талакой.