Яра!.. Яра!..*

Яшчэ не ацэнена

Слаўны братні горад Прага!
Да цябе любоў, павага —
Глыбі Влтавы, высь Градчанаў,
Вецер з гор мяккі, вясняны,
Чырвань сцягаў, шум бульвараў,
Маладой ліствы пажары...
Яра!.. Яра!..

Фестываль. Музыкі граюць
З Чылі, з СССР, а Кітая,
I з Балгарыі, і з Польшчы...
Прагна слухае рабочы,
Праца з песняй уладарыць,
Колькі радасці на тварах...
Яра!.. Яра!..

Кліч: «З савецкім мы народам
Назаўжды» — лунае горда.
Як з ручайкаў сталі рэкі,
Так зліліся мы навекі.
Ні дратоў, ні тых жандараў —
Так збылася наша мара.
Яра!.. Яра!..

* Яра — па-чэшску — вясна.