Я ўнука вяду ў Маўзалей

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

З высокай нязменнай любоўю
Між добрых надзейных людзей
Да Леніна крочу ізноў я
I ўнука вяду ў Маўзалей.
Яго павучаць не хачу я,
А проста вяду к Ільічу.
Убачыць — і сэрцам адчуе
Усё, што і сам я адчуў.
Няма тут на плошчы галоўных —
Няма паміж нас радавых —
Спакойная годнасць і роўнасць
I сэрца адно на усіх.
Запомні, унук мой, да скону:
Тут сонцу заўжды палымнець —
На гэтым граніце чырвоным,
На гэтай чырвонай сцяне.
А варта падцягнута строга,
А сонца гарыць над Масквой,
I чыстае сэрца малога
Стукоча ў далоні маёй.
Да ўсіх дакранулася вечнасць,
Чысцейшымі сталі усе.
I горкую гэту сустрэчу,
I светлую гэту сустрэчу
Унук праз жыццё пранясе.
Бо той, хто тут раз пабывае,
Журботнай ракой праплыве,
Адгэтуль жыццё пачыкае
I з Леніным вечна жыве.