Дарагія
Пабрацімы і сястрычкі,
Гэта ж мы не бачыліся столькі!
Усесаюзнай сталі пераклічкай
Нашы віншавальныя паштоўкі.
Ёсць дарогі — лёсу пупавіны,
Ёсць зямля, што нас усім абдорвае.
Як жывецца? Добра жыць павінны
Узаемна зычым толькі добрае.
Так сяброўства франтавое грэе,
Так на кожным свяце абдымае!
I ніхто як быццам не хварэе,
I ніхто, ніхто не памірае.
Ды не стаць паўзводна і паротна,
Ну, а ў смерці не адзін чаляднік...
I святочна сёння, і маркотна —
He азваўся весткаю Чалябінск.
З поштаю ў нас добрае знаёмства,
Ды згубіла, мусіць...
He даслала.
Адыходзім... He, мы застаёмся
Песняю, што на крыві стаяла.
