А ў нядзелю...

Сярэдняя: 2 (2 галасоў)
А ў нядзелю з-пад зары
выляталі журавы,
густа пырснулі ў бары
стрэлы цёплае травы.

Захапляюся, люблю,
бо на сэрца мне лягло,
абдымаючы зямлю,
жураўлінае крыло.

Межы вёсен і краін
перакрэсліла яно.
Проста ў шчасце і язмін
адчыняецца акно.

Як жа радасць,
                          любы край,
ціхім словам маляваць,
калі заўтра новы май
нам з табою маяваць!

У нядзелю з-пад зары
выляталі журавы,
за чырвоныя бары
дождж працокаў яравы.

Прывітанне, Першамай!
З пахам ліпкага лісця!
Чырвань грае з краю ў край
колер сцяга і жыцця.