Каго не хвалюеш ты, песня фабрычных сірэн і матораў! Па сонечных цэхах іду я. Хай славіцца праца ткачоў! Я віджу стаханаўцаў, моладзь, з кім разам у бітвы хадзілі, з кім волю віталі, і танкі, і зоры на шлемах байцоў. Вясёлкамі ззяюць на пражы ўсе колеры нашай радзімы: чырвань Крэмлёўскага сцяга, і Арктыкі снежная бель, глыбокі блакіт акіянаў, зелень стэповых прастораў, зелень наднёманскіх пушчаў і спелае золата ніў. З любоўю ткуцца палотны з бавоўны, з лёну і шоўку, якімі атуляцца ўзорна мільёны шчаслівых дзяцей, дзявочыя стройныя грудзі і хлопцаў шырокія плечы; палотны, якімі засцелім святочныя нашы сталы. Дык тчыце-ж, браты, лятуценні, ва ўзорах — шляхі самалётаў, цудоўныя казкі і песні, ўраджаяў калгасных плады! Для Сталінскіх слаўных паходаў, для новых Кастрычнікаў, Маяў, для новых савецкіх рэспублік чырвоныя тчыце сцягі!