Там, дзе хадзіў калісьці Ленін

Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

Прыгожа, Прага, ты
Вясною,
Уся ў садах,
Што ў белай пене.
А я ўсё думаю
Пра тое,
Як тут хадзіў калісьці
Ленін.

Ідуць рабочыя
Праз пляцы,
Ідуць пад сцягам
Палымяным,
А ён тады
Ўсё гэта бачыў —
I чырвань зораў
На Градчанах.

Ляціць аб дружбе
Песня з сэрца,
Ляціць над вежамі
Высока.
I гэтай хвіляю,
Здаецца,
Я чую ленінскія крокі.

Блакіт
Над Жыжкавай гарою,
I Влтава
Ў сонечным адзенні...
А я ўсё думаю
Пра тое,
Як тут хадзіў калісьці
Ленін.