Сястра Дзяржынскага

Сярэдняя: 3.7 (7 галасоў)

Да помніка яго вялікай славы
Ў дзень нараджэння Фелікса
Штогод
Яна ішла цераз усю Варшаву
З гваздзікамі
У пешы свой паход.

Жалезны Фелікс...
Для яе жывы ён.
Праходзіла сястра ізноў, ізноў
Усе яго дарогі агнявыя,
Усю яго і ласку, і любоў.

З Дзяржынава,
Збяднелага фальварка,
Ішла яна праз беларускі бор
Ад першага турэмнага агарка
Аж да святла чырванасцяжных зор.

Любіць умела,
Не умела плакаць;
Як ён,
Для рэвалюцыі жыла...
Здымалі шапкі з гордасцю палякі,
Калі яна
З гваздзікамі ішла.