Сэрца і думка мне кажа...

Сярэдняя: 3.5 (4 галасоў)

...Радасць хай будзе мне сведкай,
Свет няхай бача і людзі, —
Нібы цудоўная кветка,
Ордэн галубіць мне грудзі.

Ці сонцу ў вочы я гляну,
Ці ў вочы зорак свабодных, —
Будзе ён мне талісманам,
Зоркай маёй пуцяводнай.

Ленін на сэрцы шчаслівым,
Леніна ў сэрцы заветы,
Ясныя думак парывы
Песняй імкнуцца над светам...

Вочы мне з часам самкнуцца,
Жвір мяне ўхутае цвёрды,
Жыць між людзей застануцца
Песня і Леніна ордэн.