Сем дубоў

Яшчэ не ацэнена
                               Калгаснікі калгаса «Рассвет» у го-
                             нар сямігодкі парашылі на спе-
                             цыяльна насыпаным узгорку паса-
                             дзіць сем дубоў.
                                                                       З газет

Надыходзіць вясна.
Першы вымкнуў лісток,
Ды не змераць яе —
Сямі мілямі — крок.
Што ні дзень, дык яна
На другім рубяжы,
Чуем веліч яе
Хваляваннем душы.
I хоць гэта вясна
Крочыць скрозь маладой —
У калгасе «Рассвет»
Помнік ладзіцца ёй.
Пачынае вясна
Сем славутых гадоў,
Садзяць людзі на згад
Сем крамністых дубоў.
На шчаслівай зямлі
З лёгкай, дбалай рукі
Будуць спорна расці
Маладыя дубкі.
За гадамі гады
Пройдуць радасны шлях,
Сто гадоў —
                      сем дубоў
Разрастуцца ў плячах.
Іх вятрам не сагнуць,
Ані буры зламаць,
Сотні год
                іх народ
Будзе сэрцам вітаць.
I ў гамонцы лістоў
Слухаць спеў перамог
Тых дубоў —
                        вестуноў
Нашых слаўных дарог!