Роздум

Яшчэ не ацэнена

Гадоў нямала прашугала,
I мне ўжо ёсць
Што падлічаць —
Прыйшла яна, такая сталасць,
Што можна й старасцю назваць.
Ну што ж, міруся з сівізною
I з тым,
Што сёння пяцьдзесят,
Ды не састарыў я душою
I па хадзе яшчэ салдат.
Ніколі лёгкага нічога
Не выбіраў сабе ў жыцці.
Я знаю —
Доўгую дарогу
Яшчэ нам трэба перайсці.
I як жыццёвы вопыт вучыць,
Аб чым заўсёды
Трэба дбаць,
Што можа быць не раз на кручы
Ўздымацца, сіл не шкадаваць.
Скажу я сціпла, ды надзейна,
Што не прыстану без пары,
I могуць быць
У гэтым пэўны
Мае таварышы-сябры.
Бо сіла ёсць, што гэтак дбала
Пад свой пас пазбірала сцяг,
Яна й мяне
Загартавала
I з песняй вывела на шлях.
Дык з песняй гэтаю заўсёды
Хачу ісці я з грамадой —
Служыць
Радзіме і народу
I роднай партыі маёй!