Рэйкавая вайна

Сярэдняя: 4.3 (3 галасоў)

Тысячы дотаў нямецкіх,
А ў іх не злічыць вартавых.
Чыгуначны шлях ляжыць,
Як струна.
Загад Панамарэнкі,
Загад партызанам, з Масквы,
Каб ранены звер нямецкі
Ад болі смяротнай ўзвыў:
Рэйкавая вайна!
Рэйкавая вайна!

Гэта — за ноч адну,
Пад кожную рэйку — тол;
Гэта — на бой апошні
Усю Беларусь падняць;
Гэта — за ноч адну,
Па ўсіх па шляхах агонь;
Гэта — пад хмары ўздыбіць
Сталі мільёны тон.
Рэйкавая вайна!
Рэйкавая вайна!

І пакаціўся гром,
Якому век рэхам грымець.
Яму адклікаліся: Буг,
Дняпро і Беразіна.
З Усходу ішла вясна,
Каб зноў на палях зелянець,
І несла свабоду нам,
А лютым ворагам — смерць.
Рэйкавая вайна!
Рэйкавач вайна!

Мінулі баі, адгрымелі,
Травой зарастае іх след.
Дужэе, будуецца наша
Матухна-старана.
На сэрцы медаль у яе,
На ім Сталіна ззяе партрэт,
А з Сталінам наша слава
Ззяе на цэлы свет.
Рэйкавая вайна!
Рэйкавая вайна!