Піянерам

Яшчэ не ацэнена
Шлях паказан вам шырокі,
        Шлях прасторны,
        Светлы, зорны.
Дык наперад цвёрдым крокам,
Шум вясенні, яснавокі!
Дзеці волі, дзеці буры!
        Ваша ранне —
        Бой, змаганне:
У Кастрычніцкай віхуры
Карані вашай натуры...
Будзь гатовым дружна крочыць,
        Сямімільна!
        Звенне шчыльна!
Вышай сцяг трымаць рабочы!