Парк імя Ільіча

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Восеньскі дзень,
Нібы весні,
Сонца з блакіту
Глядзіць.
Саджанцы
Дзеці
Прынеслі
Сад свой
Ля рэчкі садзіць.
Дрэўца трымала
Марынка.
Ямку капаў
Васілёк,
I праз якую
Хвілінку
Тут узвышаўся
Дубок.
Хлопчыкі ўсе
I дзяўчынкі —
Добрыя працаўнікі,
Ліпы, бярозкі,
Рабінкі
Сталі ў рады
Ля ракі.
Дзеці на іх
Паглядалі —
Радасці колькі
Ў вачах!
Сад малады свой
Назвалі
Паркам
Імя Ільіча.

Іншыя вершы аўтара