Не трэба вайны!

Сярэдняя: 5 (6 галасоў)

Як толькі ўзыходзіць зара над зямлёй,
Дзень радаснай працы займаецца мой.
Відаць мне, як токар стаіць за станком,
Як каменшчык ўзводзіць вялікасны дом,
Як экскаватар пракладвае шлях,
Як трактар ідзе па калгасных палях,
Як з кніжкамі дзеці збіраюцца ў клас,
Што птушкі, шчабечуць... Шчаслівы іх час!

Таварыш,
Сягоння ў нас думы адны:
Мір нам патрэбен,
Не трэба вайны!

Ды радыё з весткай, ледзь сонца ўзышло:
Карэя... Карэя... Хмурнее чало —
Балюча, крывавыя рэкі цякуць,
Калекі, сіроты шляхамі брыдуць.
Гляджу на зямлю за грамадамі хваль,
Гляджу на цябе, з Алабамы каналь,
То сына паслалі твайго на разбой,
А сам ты да долу панік галавой...

Таварыш,
Сягоння ў нас думы адны:
Мір пам патрэбен,
Не трэба вайны!

У сёлах Шампані паспеў вінаград,
Садоўнік абходзіць вялізарны сад,
Ён ягады ў гронках трымае ў руцэ,
Глядзяць яны ў вочы вачамі дзяцей.
Як добра цвісці пад праменнем садам, —
Хто ж выдумаў гэты пракляты напалм?
Навошта знішчальную зброю куюць,
Навошта гарматы у Францыю шлюць?

Таварыш,
Сягоння ў нас думы адны:
Мір нам патрэбен,
Не трэба вайны!

Стаіць ў Ланкашыры задумлівы ткач,
Ён радасці хоча, а чуецца плач,
Ён хоча, каб бегла тканіна ракой,
Каб кожны быў добра апрануты ёй...
Ды хто з тым загадам прыйшоў ў Ланкашыр,
Каб ткалі бясконца вайсковы мундзір,
Хто саван сягоння настойвае ткаць,
Каб потым сыноў у яго спавіваць?

Таварыш,
Сягоння ў нас думы адны:
Мір нам патрэбен,
Не трэба вайны!

Мы дзеці вялікай, савецкай зямлі,
Мы з думай аб міры і шчасці ўзраслі,
Мы хочам зямлю даглядаць, засяваць,
Мы хочам свае гарады будаваць,
Мы хочам, каб кожны у радасці жыў,
Каб кожны дзяцей гадаваў і вучыў,
Мы клічам па свеце з'яднацца сяброў,
Каб полымя бойкі не ўспыхнула зноў.

Таварыш,
Сягоння ў нас думы адны:
Мір нам патрэбен,
Не трэба вайны!