То не рыцары з князем...

Сярэдняя: 3.3 (3 галасоў)
То не рыцары з князем
Шлі гурмой на войны, —
Гэта шлі ваякі
Арміі Чырвонай.

Пралятала слава
Па лясах, па полю,
Як свайму народу
Здабывалі волю.

             *

Не нявольнікаў скутых
Толпы шлі па ночы, —
То ўставаў да працы
Вольны люд рабочы.

З дымаў, з папялішчаў
Выйшаў ў свет са славай.
Ворагаў зніштожыў,
Збудаваў дзяржаву.

             *

То не вікінгі ў чоўнах
Выплывалі ў паходы, —
То плывуць па хвалях
Нашы цеплаходы.

Плаваюць, бы тыя
Лебедзі ў азёрах,
Па сцюдзёных, цёплых
Акіянах, морах.

              *

То не сокалы-птушкі
Вымыкалі ў далі, —
Гэта самалёты
Нашы выляталі.

Аблятаюць неба
Лётам небывалым,
Дзе людская думка
Векі не сягала...