Народнаму пасланцу

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Мы ідзём выбіраць.
Яшчэ раннія вельмі часы.
Хай на вуліцах змрок,
Многа ў сэрцах затое святла —
Сёння свята у нас.
Мы табе аддаём галасы,
Каб іх сіла з табой
I жыла, і расла, і цвіла!
Пра цябе паміж нас
Весці слаўныя здаўна прайшлі.
З намі ў шчасці ты быў
I ў часіны суровых нягод.
Ты радзіўся, узрос,
Гадаваўся на гэтай зямлі,
Лепшым сынам цябе
Называе свабодны народ.
Гэта ты заслужыў.
Ты заўсёды з народам ішоў,
Для яго працаваў
I адданасць адзначыў крывёй.
Будзеш ты у Крамлі,
У вялікай сям'і пасланцоў
Ад палёў, гарадоў,
Ад магутнай Радзімы усёй.