На смерць Леніна

Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)

Жалобны студзень...
Не астудзіць
Крыві успененай душы!..
Дзе ты, Ленін?
Ленін!.. —
пытаюць водгукі машын.
Яго няма,
тварца камуны.
Памёр баян, —
сусветны геній.
Але каму нам
сягоння быць у задуменні?!
Каму успененыя слёзы
раняць над свежаю магілай? —
Вольным!..
Толькі ў жылах
кіпіць
і пеніцца з пагрозай
свабоды кліч на падняволле,
туды,
дзе пушча-Белавежа
паўстанцаў туліць шумна-голлем.
Ой, скора,
скора
і мяцежна
паўстане
з песнямі падполле!..
Ой, не дуб малады
ў адценні
загайдаў верхавінаю снежнай, —
пахілілісь працоўных мільёны
над магілаю Леніна свежай.
Зачыніліся вочы бунтарскія,
анямела рака шумнацечная,
але ў сэрцы-агні пралетарыяў
слова Ленін
астанецца вечна.
Яго думкі
над вёскаю русаю
пракаціліся вольна-бязмежныя.
У грудзях мужыка-беларуса
адгукнуліся буйна-мяцежна.
Песню «Ленін»
красуні-дзяўчаткі
прапяюць у жніво пад капною,
прапяе
і пастух каля статку
пад зялёна-кудравай вярбою...
Ты заснуў...
На магілу прыбраную,
след куды не зацьміцца ніколі,
прынясём з недалёкага рання
кветку шчасця —
сусветнае волі!..