На нашым полі...

Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

На нашым полі,
Полі калгасным,
Дзянькі праходзяць
Весела, ясна.

Дружна працуем
Мы грамадою,
Знацца — не знаем
З горам, з бядою.

Пры нашым ладзе,
Пры калектыўным,
Рукам падмогай
Служаць машыны.

Болей не знаем
Сох на загонах, —
Трактар нам цягне
Плугі, бароны.

Сонейка ўзыдзе,
Сонейка зайдзе,
Сеем і полем
Шчыра, папраўдзе.

Сеем, збіраем
Спелае збожжа,
Сабе, краіне
Багацце множым.