Май урачысты,
Май пераможны —
Самы квяцісты,
Самы прыгожы.
Жыта кусціцца,
Промні іскрацца,
Рэчка бруіцца,
Птушкі гняздзяцца.
На ліпах шпакоўні
Радуюць вока.
Зямля перапоўнена
Сонцамі сокам.
Пчолкі ў палёце
Да красак мядовых,
Клёны ў лістоце
Новенькай-новай.
Зніклі аблокі,
Неба ўсміхаецца,
Дзесьці далёка
Гром адгукаецца.
У вуліц і плошчаў
Убранне чырвонае,
Вецер палошча
Сцягі над калонамі.
Сонейка свеціць
Ярка над краем.
Мілыя дзеці,
З Маем вас, з Маем!