Я сцяжок свой:
ўзнімаю
проста ў сонечны прамень.
Сёння —
свята Першамая,
Сёння —
мая першы дзень.
У калоне
песню ўголас
З намі разам заспявай!
I прыгожы,
I вясёлы
мой любімы
месяц май.
Чуеш
выбухі салюта?
Палічыць іх
паспявай.
Перамогаю
славуты
мой любімы
месяц май.
