I я у дзяцінстве не ведаў калыскі,
Не ведаў бацькоўскае цёплае хаты,
Замест калыханкі, схіліўшыся нізка,
Спяваў у цяплушцы салдат барадаты:
«Віхуры варожыя веюць над намі...»
I ў нашай цяплушцы свісталі вятры,
Смяяліся хлопцы: «Пакончым з панамі,
Як толькі усе даядзім сухары».
I мне аддавалі шурпаты і горкі
Сухар са свайго франтавога пайка,
А самі круцілі цыгаркі з махоркі
I песню зацягвалі пра Ермака.
Пасля, пасадзіўшы на мулкім калене,
Чырвонагвардзеец пытаўся не раз:
«Ці ведаеш, браце, што думае Ленін
I што ён гаворыць пра нас?»
I я, ашчаперыўшы шыю худую,
Услед паўтараю за ім:
«Мы наш, мы новы свет збудуем,
Хто быў нічым, той стане ўсім!»
Салдацкія вочы адразу цяплелі
I бачылі заўтрашні дзень прад сабой.
Матросы балтыйскія весела пелі,
Што гэта апошні рашаючы бой.
Вось так у цяплушках, у дымных бараках
I я і мае аднагодкі раслі,
Не ведалі мы, што ужо аб рабфаках
Ільіч клапаціўся ў Крамлі,
Што ён ужо бачыў агні Днепрагэса,
Адзначыў на карце Кузбас
I марыў, што ў нетрах сібірскага лесу,
За горадам горад устане для нас.
I разам з бацькамі маё пакаленне
Валіла тайгу і драбіла каменне,
Закладвала домны, капала каналы —
Лажылася позна, а рана ўставала,
Дрыжала ў палатках у сцюжы і ў буры,
Каб горад узняўся хутчэй на Амуры,
Стаяла на варце дзяржаўнай граніцы
І помніла: трэба вучыцца, вучыцца.
Трымала вінтоўку, кайло і лапату
I слухала лекцыі па сапрамату,
Ішло вечарамі ў партыйную школу
I ворагаў біла каля Халхін-Гола.
Маё пакаленне, мае аднагодкі,
Пачуўшы трывогу, надзелі пілоткі
I ў цеснай зямлянцы кляліся ўрачыста:
— Лічыце
мяне
камуністам!
I кожны быў братам,
I кожны быў другам
Ля сцен Ленінграда,
У пекле над Бугам.
Куды б ні вяла нас крутая дарога,
За намі заўсёды ідзе перамога —
У льды Антарктыды, у неба прасторы,
Дзе ўсходзяць яшчэ не адкрытыя зоры.