Можа, зморшчыцца строгі гісторык:
«Факты выбраў на свой капыл.
Гэтак нехта напіша скора —
Ленін думаў і... пра Капыль...»
Я, не крыўдзячы мудрай навукі,
На сябе адказнасць вазьму:
Ленін думаў
пра нас і ўнукаў,
Пра Капыль, і Лагойск, і Карму.
Бачыў ён і далёкую далеч,
Што на цэлы сусвет адна,
I маленькую вёсачку Малеч,
Што на карце і не відна.
I калі мы на стол гасцінны
Засцілаем белы абрус,
А на ім у нас —
мёд пчаліны,
Хлеб пшанічны і сала брус;
I калі ўжо няма пуцявіны,
Па якой бы вярнуўся прымус,
I на плечы нашы машыны
Двухсоттонны ўзвальваюць груз;
I калі звон цымбалаў былінны
Чуюць сёння Памір і Эльбрус,
А ў сівой вышыні жураўлінай
Аж да зор даляцеў беларус, —
Дык таму,
што штодня, штохвіліны
ЛЕНІН
ДУМАЕ
ПРА БЕЛАРУСЬ...