Камунізм

Яшчэ не ацэнена

Сонца ўзыходзіць над новым грамадствам,
Дзе людзі ў братэрстве і шчасці жывуць,
Буржуі не займаюцца болей вар’яцтвам,
І дзеці ўсе ў роўнасці вечнай растуць.

Вясёлы ідзе працаўнік на завод,
Побач шыбуе філосаф,
Усе адчуваюць радасць прыгод,
Прыгод працоўных лёсаў.

Працаўнік мае права на ўласнасць грамадства,
Філосаф валодае ім як і першы,
Бо не цягнуць яны кайданы жабрацтва,
Ніхто не крычыць, што ён лепшы.

Побач іх дзеці ў школу ідуць,
Трымаюць у далонях цукеркі,
Тыя, што вольна паўсюль раздаюць,
І грошы ня трэба, паперкі.

У нядзелю ня чутны звон калакольны,
Не вераць больш людзі ў байкі,
Ведаюць, толькі наш свет цудоўны,
Не патрэбны царкоўныя лялькі.

Лад гэты, гучна завецца, прыгожа,
Мянуюць яго камунізмам,
Хай ужо згіне, што так варожа,
Завецца капіталізмам!