З гадоў, калі неба крамсалі Узнятыя гневам клінкі, Прыходзяць да нас камісары – Духоўныя нашы бацькі. На вуснах іх — марш недапеты, Упартыя словы надзей. I кулямі партбілеты Прышыты да юных грудзей. I падалі, і ўваскрасалі, Сабой засланялі жывых. Сягоння глядзяць камісары, Як суддзі, на ўнукаў сваіх. Мы іх перагналі па ўзросту, Сягнулі да зорак сівых. I ўсё ж, як падлеткі, зайздросцім I лёсу, і пафасу іх. I марай свяшчэннаю самай У сэрцах надзея гарыць, Што нас не ўпікнуць камісары — Суровыя нашы сябры.