Камісар

Сярэдняя: 5 (1 голас)

У студэнцкім
Будатрадзе
Брат Міколкі —
Камісар,
Будаваў дамы
Ўсё лета.
Лёг загар
На мужны твар.
Брата хлопчык
Дачакаўся,
Быў прыезду
Бельмі рад:
— Раскажы, Іван,
Пра вёску,
Раскажы
Пра свой атрад.
— Што казаць табе
Пра вёску?
Вёскі зараз
Не пазнаць,
Не хацінкі,
Як бывала,
А дамы
Цяпер стаяць...
Навакол сады,
Гароды
I зялёныя лясы.
Жыта спелае,
Пшаніца —
Колькі
Дзіўнае красы!
На палях
Гудуць машыны
Ад цямна
I да цямна,
Як у горадзе,
Матораў
Не сціхае
Гамана.
Два кароўнікі
За лета
Мы ўзвялі
Атрадам там,
I калгаснікі
За гэта:
— Малайцы! —
Казалі нам...
I за брата
Хлопчык рады
I зайздросціць
Той жа час:
Залічы ты
Ў будатрад свой
I мяне
Ў наступны раз.

Іншыя вершы аўтара