Ёсць «Дошка гонару». Няхай бы...

Сярэдняя: 4.5 (14 галасоў)

Ёсць «Дошка гонару». Няхай бы,
паколькі столькі сіл у зла,
на відным месцы «Дошка ганьбы»
перад вачамі ў нас была.

Была б усё ж такі падзея,
каб хто на гэты крок пайшоў...
Усіх паклёпнікаў, зладзеяў,
перараджэнцаў, алкашоў,

усіх, хто злоўжываў уладай,
хто паспяшаўся знелюдзець, —
на «Дошку ганьбы»! Каб з пагардай
на іх мог кожны паглядзець.

Сюды б усякага са зброду
таго, хто ліп да чорных спраў,
і тых, хто «ворагаў народа»
з такой стараннасцю шукаў!