Ёсць!

Яшчэ не ацэнена

Гэта слова — чэсць і гарт саддата
Ў мірных днях, ў паходах баявых,
Хай з вайсковых статутаў узята —
Стала спадарожнікам для ўсіх.

Нам яно гаворыць: — Не згінацца,
Быць упартым і дакладным скрозь.
Партыя нас вучыць: — Так трымацца
Мы ад сэрца ёй гаворым: — Ёсць.

Не дас душой крывіць ніколі,
Ёсць загад — мы знаем, што зрабіць.
Ці ў страі, ці ў цэху, ці на полі,
Быццам клятва, так яно гучыць!