Ён нарадзіўся ў дзень вясновы

Сярэдняя: 4 (4 галасоў)

Ён слухаў волжскіх хваль размовы
Пад іх напеў ўздымаўся, рос...
Ён нарадзіўся ў дзень вясновы,
I свету ён вясну прынёс.

Яшчэ калі ў гадах дзіцячых
Пушчаў з паперы караблі —
Ручайкі дум яго гарачых
Шлях пракладалі па зямлі.

А потым плыні дум свабодных
Загаманілі мужна, скрозь —
Шырэй усіх патокаў водных,
Якія толькі ў свеце ёсць.

О, як яго, што так разліўся,
Шукаў ад смагі чалавек!
I хто хоць раз з яго напіўся
Барацьбітом той стаў навек.

Іх Ленін вёў на бой суровы
За лепшы чалавечы лёс —
Ён нарадзіўся ў дзень вясновы,
I свету ён вясну прынёс!