Дзень добры, Масква!..

Сярэдняя: 3.8 (4 галасоў)
Дзень добры, Масква, як вясна, маладая!
      Дзень добры, крамлёўскія зоры!
Мы песню табе, Масква наша, складаем,
      А песня аб шчасці гавора.

I песня гавора, як цяжка жылі мы,
      Як чахлі ў прыгонныя ночы,
Як нас гадавалі галодныя зімы,
      Як цемра сляпіла нам вочы.

                             *

Дзень добры, Масква, наша доля і воля!
      З табою жыць радасна людзям.
Цябе не забудуць народы ніколі,
      Як песні ніхто не забудзе.

Табе  шлюць прывет нашы пушчы,  крыніцы,
      Калгасныя нівы і хаты,
Бо, дзякуй табе, маладая сталіца,
      Мы хлебам і шчасцем багаты.

                             *

Дзень добры, Масква! Як жа ясна ты свеціш
      На ўсе чыста свету староны.
Шляхі да шчаслівасці казачнай меціш
      I пішаш, як сонца, законы.

Сама ў сонцы сонцам навек валадаеш,
      Зганяеш туманы з прагалін.
Дзень добры, Масква, як вясна, маладая!
      Дзень добры, крамлёўскія зоры...