Бачу я ўсюды Веру Харужую...

Сярэдняя: 4 (8 галасоў)
Шлях твой цяжкі быў,
                                      не ўсцелены ружамі
Шлях твой суровы,
Вера Харужая!

Ды не прыстала нідзе ты, не збочыла,
Цераз віхуры,
                       нястомная, крочыла...
I сёння іду я —
Горадам, вёскаю,
Голас твой чую ў сям’і камсамольскае.

Бачу цябе, маладую і дужую,
Бачу я ўсюды
Веру Харужую.

Песні і жарты, прамовы праменныя,
Там, дзе юнацтва, —
                                  яна незаменная.

Колькі ў ёй сілы, адданасці, любасці,
Бачу ў ІІалессі
Ля Прыпяці, Убарці —

Там, дзе да захаду траса кладзецца,
Тая, што «Дружбаю» шчыра завецца.

Верыла Вера,
Што гэта ўжо блізкае.
Бачу Харужую я камуністкаю.

Бачу ў змаганні з варожай навалаю,
Бачу яе партызанкай бывалаю.

Не, ты не знікла,
Хай чуткі упартыя.
Бачу я Веру на полі, на трактары,
 
Бачу за працаю рупнай, шахцёрскай,
Між юнакоў на зямлі салігорскай.

Не, не паверу,
Яна не загінула —
Вера бяссмертнай валодае сілаю.

Скрозь у народзе дужую, мужную,
Знойдзеце Веру,
Веру Харужую!