Змітрок Астапенка

Словы прысягі

Яшчэ не ацэнена

Абяцаю —
праз стому, праз ветры лiхiя
Крочыць мужна, жыць чэсна i горда.
Свет стары ўжо, i клятвы —
старыя,
Але шчэ не было гэткай шчырай i цвёрдай.
Не, не звонкiмi слоўмi,
Не хлiпкаю позай,
Што гатова назаўтра змянiць свой выгляд, —
Перайначуся ў справе, хто жыў нецьвяроза,
Плаўце сэрцы, як плацiну ў тыглi.
Мчыце ў высь стратасферы,
Да сонца юнацтва,
Ў паралелi iльдоў,
Як сталёвыя быццам...
Слава тым, хто здолеў
Пераможна ўзняцца,
Перамогу спазнаць,
З перамогай разбiцца!
Не шкадуйце iлюзiй, што ўжо спарахнелi,
Не давайце iлгаць iм,
Атручваць i звадзiць.