З глыбінь жыватворчых народнага духа Прыйшоў ён світаннем да нас, Ён праўду і мудрасць народа падслухаў, Каб споўніць народа наказ. Ён зрокам прарочым угледзеў разлогі, Што людзям нябачны былі, Ён, Ленін, азначыў, акрэсліў дарогі У новую праўду зямлі. На гонях раскутых, на нівах калгасных Ляжыць яго праўды пячаць, I мудрыя словы так проста і ясна, Як вечныя песні, гучаць. Гучаць яны ў шуме, дзе плынь маладая Разгортвае сілы ўглыб, шыр. У песнях і думах бязмежнага края,
Якуб Колас
Жыве між нас геній
Гудзе зямля, дрыжаць лясы...
Гудзе зямля, дрыжаць лясы, Гамоняць гулка далі, I поўняць неба галасы Крылатай, звонкай сталі. Грыміць, шуміць, як ураган, Зямлі раскутай сіла. Акрыла ноч варожы стан I дзверы зачыніла. Звініць прастор і гнецца дол — Грукочуць танкаў лавы. У прах упаў навек арол I дзюб свой сцяў крывавы. Няма граніц, няма паноў — Сышло іх панаванне: Збуцвеўшы лад былых вякоў З магілы не паўстане. Над стомленай краінай сцяг Агнём Крамля палае,
Свайму народу
На прастор, на шырокі разлог
Выхадзі, мой народ, грамадою,
Сотні новых і ясных дарог
Рассцілае жыццё прад табою!
Новай доляй ўзыходзіць зара,
Будзеш жыць ты без панскай апекі:
Адышла, адцвіла іх пара,
I панам не вярнуцца вавекі.
Паглядзі, як прасторна наўкруг,
Як прыціхлі палацы, касцёлы!
Тваё ўсё: гэта поле і луг,
У палацах будуй сабе школы.
Ідзі ж смела і ясна ўпярод
Разам з намі дарогай адзінай:
Да вышыняў вядзе свой народ
Наша партыя простай пуцінай.
На прастор, на шырокі разлог
Выхадзі, мой народ, грамадою,—
Многа новых, шчаслівых дарог
Радасць
Ходзіць вецер па даліне, Ходзіць, павявае Ды пра радасць мне, дзяўчыне, Песні напявае. Разаслаліся шырока Ветлыя дарогі, Я ступаю смелым крокам Без тугі, трывогі. Выйду, гляну я на поле, Гляну — усміхнуся: — Дзе ж такое ёсць раздолле Для цябе, Гануся? Зняты межы — знак варожы, Гмахі — задзівіцца! Ой ты, поле! Як прыгожа Ты ў калгаснай світцы! Дзе ліхое беззямелле — Гора бацькі, дзеда? Разам з панскім пустазеллем Знішчана без следу.
Песняй вітаю я вас
Леглі шырока нівы калгасаў.
Глянеш — разлог, далячынь.
Стужак дарожных роўныя пасы
Мераюць смужную сінь.
Ходзіць паважна дбалы араты,
Трактар — палёў гаспадар,
Дужы і ў працы спорны, заўзяты,
Ходзіць — гамоніць абшар.
Скінуты межы, свет разгароджан —
Далеч, бязмежны прастор.
Яснае заўтра, дзень наш прыгожы,
Досвіткі, тысячы зор!
Змоўкла ў прасторах песня старая,
Скаргі адвечны палон;
Вольная праца нас адарае
Песняю радасных дзён.
Песні гавораць — жыць стала лепей,
Песні, як мак, расцвілі;
Поўняцца імі горы і стэпы
Нашай Савецкай зямлі.
Камсамольцам
Прывет вам, племя маладое,
Зямель савецкіх яснацвет!
Дарога ваша — шлях герояў,
У новы дзень бліскучы след.
Як сонца, першыя ў паходзе,
Стыхіям злым наперакор,
Ішлі вы з песняй, як разводдзе,
На штурмы скал і дзікіх гор.
Ішлі вы, юнасць-чарадзеі,
З'яднанай сілай грамады,
Перамагаючы завеі,
Дажджы, і суш, і халады.
I голас вашай песні звонкай
Лавіў прастор нябёс, зямлі,
I ціш балот, і шчыт сасонкі,
Дзе густа збіліся камлі.
Усюды, дзе патрэбна зброя,
Каб перашкоды ўсе скрышыць,
Вы неслі сэрца маладое
I жар юнацкае душы.
I было крэпка ваша раме,
Восеньскае
1 Зачынае гоман вецер непакорны На суровы лад. Халадзеюць ночы. Шлях ярчэе зорны. Дні ідуць на спад. Згорбленая восень пад руку з вятрамі Клыгае ў імжы I гірлянд пажоўклых на калгаснай браме Гойдае брыжы. Кончылася лета. Адзвінелі песні, Громы навальніц... Шкадаваў я колісь у сваім прадвесні Чуткіх зараніц; Смуткаваў па леце, як па той каханай, Што ўзяла спакой, I ў цішы самотнай з дум усхваляваных Я вянкі віў ёй.
Нашы дні
Праімчаўся віхор, пыл і затхласць размёў,
Сцяг чырвоны разняўшы ўгары.
Вы, таварышы, вы ўладары
Гэтых фабрык, заводаў і вольных палёў.
Зарунела ралля.
Твар мяняе зямля —
Новы засеў вянкі перамогі заплёў.
У нябыт адыходзіць закляцце вякоў.
Гэты здзек, гэты жах кабалы,
Гэта цемра папоўскай імглы.
Гэта тхлань і насланне ліхіх ведзьмакоў.
Запалілі агні
Бальшавіцкія дні
I спалілі нашчэнт звон іржавых акоў.
Не пазнаеш зямлі і вясковых людзей —
Не, не тыя, не тыя яны!
Іншым клопатам людзі паўны:
Крута іх павярнуў бальшавік-чарадзей.
Новы гоман наўсцяж,
Замест «мой» громка «наш»
Да 10-й гадавіны БССР
Быў час — стаіўшыся знямела
Між пустак, пушчаў і балот,
Ты ў занядбанні быў, народ,
Твая зямля імя не мела,
Арлы клявалі тваё цела,
Кружыўся погані тут злёт.
Хаўрус паноў, ксяндзоў хлуслівы
Снаваў тут кросны павуцця
Ды зводзіў з ісціны-пуця,
I дар суліў табе ілжывы
Пад вэксаль жульніцкі, фальшывы,
I не даваў табе жыцця.
I ксёндз і поп доўгавалосы
Не раз узважвалі твой лёс,
А ты ярмо сваё ўсё нёс,
Хадзіў расхлістаны і босы,
Прыбіты, цёмны, безгалосы —
У людской сям'і прыблудай рос.
I ты хоць меў сваё аблічча,
Ды быў слуга ў сваім краю,
I мову родную тваю
Піянерская песня
Мы — дзятва зямлі шчаслівай, Мы — народ вясёлы, Гаманлівы Ды імклівы, Нам расчынены зычліва I прыветна школы. А ты толькі ведай-знай: Болей ведаў набывай! Нам дарогі ўсе адкрыты, Наш прастор бясконцы, Апавіты У аксаміты Ды вясёлкамі умыты, Разасланы ў сонцы. А ты толькі ведай-знай: З краю ў край па іх ступай! Ўсюды нам даюць з ахвотай У жыццё пуцёўкі: Будзь пілотам, З самалётам, Як арол, у небе лётай, Камандзір будзь лоўкі... Адно толькі ведай-знай:
«Іскры Ільіча»
У пасцельку легла Ганя.
Скончан дзень. Заснуць пара.
Ноч у вычварным каптане
Ціха крадзецца з двара.
I цікуюць зоры з вышкі
Сінявокай грамадой.
А ў Ганусі, у малышкі,
Розных думак цэлы рой.
Быў цікавы дзень без меры:
Сонца, яснасць, цеплыня.
А за ўсё лепш — піянеры
I іх забаўкі, гульня.
«Скуль іх столькі? — дзіва Гані. —
Ну, як макаў агарод!
I малыя, а ўжо зрання
Правялі ў калгасе сход.
Былі песні, пагулянкі...»
Не засне ніяк дзяўча.
«А якія ў іх чытанкі,
Кніжкі «Іскры Ільіча»!
Там аповесці, нататкі
Пра звяроў і пра калгас.
А рысункі, а загадкі!..
Піянерам
Шлях паказан вам шырокі, Шлях прасторны, Светлы, зорны. Дык наперад цвёрдым крокам, Шум вясенні, яснавокі! Дзеці волі, дзеці буры! Ваша ранне — Бой, змаганне: У Кастрычніцкай віхуры Карані вашай натуры... Будзь гатовым дружна крочыць, Сямімільна! Звенне шчыльна! Вышай сцяг трымаць рабочы!