Васіль Зуёнак

Часта думаю: у барацьбе...

Сярэдняя: 4.6 (11 галасоў)

Часта думаю: у барацьбе
Лёс не даў мне добрай прыпаркі.
На этапах я не гібеў,
Не гуляла дубінка па карку.

Не было атак, амбразур,
Не насіў парабелум на ўзводзе...
Словам, дні свае лёгка вязу
I жыву з эпохаю ў згодзе.

Толькі раптам — знаёмы пагляд,
Хітравата-іскрысты:
«Што ж ты так разлагодзіўся, брат?.
Хіба мала баёў камуністам?»

Што скажу я тады Ільічу?
I якое знайду апраўданне?..
Я, хутчэй за ўсё, прамаўчу —
I пайду на любое заданне.