Можа, зморшчыцца строгі гісторык:
«Факты выбраў на свой капыл.
Гэтак нехта напіша скора —
Ленін думаў і... пра Капыль...»
Я, не крыўдзячы мудрай навукі,
На сябе адказнасць вазьму:
Ленін думаў
пра нас і ўнукаў,
Пра Капыль, і Лагойск, і Карму.
Бачыў ён і далёкую далеч,
Што на цэлы сусвет адна,
I маленькую вёсачку Малеч,
Што на карце і не відна.
I калі мы на стол гасцінны
Засцілаем белы абрус,
А на ім у нас —
мёд пчаліны,
Хлеб пшанічны і сала брус;
I калі ўжо няма пуцявіны,
Генадзь Бураўкін
Ленін думае пра Беларусь
Камісары
З гадоў,
калі неба крамсалі
Узнятыя гневам клінкі,
Прыходзяць да нас камісары –
Духоўныя нашы бацькі.
На вуснах іх —
марш недапеты,
Упартыя словы надзей.
I кулямі партбілеты
Прышыты да юных грудзей.
I падалі, і ўваскрасалі,
Сабой засланялі жывых.
Сягоння глядзяць камісары,
Як суддзі, на ўнукаў сваіх.
Мы іх перагналі па ўзросту,
Сягнулі да зорак сівых.
I ўсё ж, як падлеткі, зайздросцім
I лёсу, і пафасу іх.
I марай свяшчэннаю самай
У сэрцах надзея гарыць,
Удзячны лёсу
Я ўдзячны лёсу,
што з усіх краёў
Ён выбраў для мяне навекі гэты,
Дзе бальшакі прастуюць між гаёў,
А па сцяжынах коцяцца ранеты,
Дзе Нарач мые сінія шаўкі
I п'юць з Дняпра паўдзённыя вясёлкі,
Дзе з салаўямі дражняцца шпакі
I жыту голас дораць перапёлкі.
Я ўдзячны лёсу,
што ў сябры мне даў
Далёкія і блізкія дарогі
Да прыамурскіх сосен і застаў
I да вяршынь Паміра крутарогіх,
Да кіеўскіх пявучых вечароў
I прыбалтыйскіх гаркаватых ветраў,
