Еўдакія Лось

Сёстры Леніна

Сярэдняя: 2 (1 голас)

Яны ішлі за братам, як байцы
Ідуць за камандзірам баявым, —
Сястрыцы, аднадумкі, малайцы
З глыбокім — братнім позіркам жывым.

Ішлі па рэвалюцыі сям’ёй...
Плацдармы ім не рыхтавалі руж,
He шкадавалі ў лютасці сваёй
Hi далікатных рук, ні чулых душ...

Ставала сёстрам гора, але хто
Іх бачыў пахісмутымі хоць раз!
Ішлі ў жыцці праз тысячы платоў
Наперадзе народных мас.

Валодзя навучыў, да мэты вёў, —
Дык што ім тыя турмы і платы!
Як брат, рабочы з Леніным ішоў,
I сёстры — найвярнейшыя браты...

За ўладу Саветаў

Сярэдняя: 3 (1 голас)

У памяці крывавая блакада
I роднай вёскі змізарнелы дым...
Па тры разы мянялася улада
За суткі, за кароткія зусім.

Хто выжываў у гэтай калатнечы?
Хто лепей акапаўся у зямлі
Ці захінуўся за чыесьці плечы,
Хоць тыя не шырэйшыя былі.

А гінулі адчайныя змаганцы,
Што кідаліся люта на драты,
Ў баях не азіраліся на шанцы
I зброю не кідалі у кусты,

He адступалі перад чорнай здрадай,
Раздзетыя, вялі з бранёй вайну...
Хоць тры разы мянялася улада,
Яны заўжды стаялі за адну!