Авяр’ян Дзеружынскі

Май

Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)

Май прыйшоў,
Ідуць калоны,
А над імі
Сцяг чырвоны,
Цёплы колер
Кумача.
Сцяг.
Партрэты Ільіча.

Вучні крочаць
Усёй школы,
Льюцца песні
Навакола.

Тут і Янка
На парадзе,
Колькі радасці
Ў паглядзе.

Працаўнікі

Сярэдняя: 3 (3 галасоў)

Працуе цягнік,
Працуе матор,
Працуе цясляр,
Будаўнік і шахцёр,
Працуюць агонь,
Пара і газ,
Працуюць геолаг
I вадалаз.
Працуюць вада,
Электрычны ток,
Працуе і ўдзень
I ўначы хлебапёк.
Працуе і космас —
Бяскрайні сусвет,
Працуюць палярнік,
Вучоны, паэт.
Працуюць нястомна
Калгас і завод.
Працуе наш слаўны
Савецкі народ!

Камісар

Сярэдняя: 5 (1 голас)

У студэнцкім
Будатрадзе
Брат Міколкі —
Камісар,
Будаваў дамы
Ўсё лета.
Лёг загар
На мужны твар.
Брата хлопчык
Дачакаўся,
Быў прыезду
Бельмі рад:
— Раскажы, Іван,
Пра вёску,
Раскажы
Пра свой атрад.
— Што казаць табе
Пра вёску?
Вёскі зараз
Не пазнаць,
Не хацінкі,
Як бывала,
А дамы
Цяпер стаяць...
Навакол сады,
Гароды
I зялёныя лясы.
Жыта спелае,
Пшаніца —
Колькі
Дзіўнае красы!
На палях
Гудуць машыны
Ад цямна
I да цямна,
Як у горадзе,
Матораў
Не сціхае
Гамана.
Два кароўнікі
За лета
Мы ўзвялі
Атрадам там,
I калгаснікі
За гэта:
— Малайцы! —

Парк імя Ільіча

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Восеньскі дзень,
Нібы весні,
Сонца з блакіту
Глядзіць.
Саджанцы
Дзеці
Прынеслі
Сад свой
Ля рэчкі садзіць.
Дрэўца трымала
Марынка.
Ямку капаў
Васілёк,
I праз якую
Хвілінку
Тут узвышаўся
Дубок.
Хлопчыкі ўсе
I дзяўчынкі —
Добрыя працаўнікі,
Ліпы, бярозкі,
Рабінкі
Сталі ў рады
Ля ракі.
Дзеці на іх
Паглядалі —
Радасці колькі
Ў вачах!
Сад малады свой
Назвалі
Паркам
Імя Ільіча.