Спалілі рукапіс яго,
затым — філосафа самога
пякельны спапяліў агонь
за праўду пра людзей і бога.
Пасля, за горадам, з гары
той попел стрэлілі з гарматы
у небыццё, ў тартарары
царквою спаленых і клятых.
I па загаду караля,
як зажадалі езуіты,
яго раздадзена зямля,
дварышча бур'яном пакрыта.
Такі бязлітасны прысуд
быў цемрашалаў ашалелых
наступніку ідэй, пакут
Джардана Бруна й Кампанелы.
Ды паглынае часу вір
цароў, тыранаў, езуітаў;
і вось Лышчынскі Казімір
вярнуўся ў новы дом з нябыту.
Прыйшоў, услаўлены, да нас
вяшчун сягонняшняга даўні, —
Аляксей Русецкі
Вяртаюцца з нябыту
Я — мужыцкі сын, і радаслоўная...
Я — мужыцкі сын, і радаслоўная
анідзе не значыцца мая,
дзед і прадзед, а далей замглёная
далячынь —
стагоддзяў акіян.
Зверху ў ім
я, нібы хваля з хваляю
веснавой блішчастае раллі;
у зямлю касцьмі, вярбой трывалаю
майго роду карані ўраслі.
Колькі летаў сам нагамі босымі
чуў цяпло вільготнай баразны,
захлынаўся на пакосе росамі,
ветрам дыхаў жытнім
і лясным.
Шмат сялянскай кемнасці, стараннасці
у палеткі ўкладзена было,
а пакінуў, можа, нават з радасцю
мной зямлю араную,
сяло.
He цярплю, хто ахкае і вохкае,
як згадае хату,
кут бацькоў,
дэкларуе ў сувязі з эпохаю
Дзяржаўнай думкаю жывеш
На жалезным скразняку Еўропы
твой не раз ляцеў і ліст, і попел.
На скразных шляхах, у даўняй даўнасці,
марыла пра цвёрды шчыт і меч,
трызніла ты вежамі дзяржаўнасці —
мець сваё імя
і сцяг свой мець.
Ha цара, на пана твой араты
браў касу, сахор
ці пісталет,
каб мужыцкай праўдаю жыла ты
з вольным словам,
хлебам на стале.
Помняць пра паўстанцаў тых адвагу
брук стары
і лес, дзе россып журавін...
Шмат прыйшло на змену, верных сцягу,
роднаму
па колеру крыві.
Ноч была кастрычніка ўспраменена
промнямі «Аўроры»,
выбліскам з гармат...
Беларусь, ты ўчула з вуснаў Леніна
Тры раздзелы з паэмы «Яго вялікасць»
I Мой кут лясны! Я змалку добра зведаў тваю лістоту, зоры і дажджы; тваёй зямлёй і небам восем летаў абвеяны і ўдзень быў, і ўначы. Дагэтуль чую гром, што на начлезе мяне будзіў у лузе ці на ўзлессі, і як маланкі з ліўнямі сякуць па шарачку. Яшчэ ляжыць там шмат маіх падушак — грудкоў і купін, на якіх я мог і мармытанне ўчуць начных дарог, і піск травінкі, і трызненне птушак. Мой лёгкі сон трымцеў, злятаў, як пух, калі зямля ўздыхала ў сне, пад вухам; тады гадзіны ночы мерным рухам